Сценарии праздников

Сценарии праздников

Сценарии детских и взрослых праздников, розыгрыши, интересные игры, песни переделки

Купалле

Просмотров: 8489Комментарии: 0
Сценарии для детского лагеря
Купалле

Сцэнарны план свята

  1. Народны кірмаш.
  2. Збор на зыходным месцы. Арганізацыйны падзел на шэсць груп.
  3. Праходка праз прошчу (сакральнае месца) і Лясныя кропкі.
    • “Шэст з колам-“сонцам”;
    • “Чыстая брама”;
    • “Пляценне вянкоў”;
    • “Гэй, грамада!” (народная беларуская гульня)
    • “Купалінка” (народны беларускі выгляд)
    • “Чорныя сілы купальскай ночы”;
    • “Вадзяніцы” (русалкі)
    • “Лясное вогнішча”;
    • “Папараць-кветка”;
    • “Беларускі ручаёк” (беларуская народная песня).
  4. Вячэра-барбекю
  5. Канцэрт фальклорна-танцавальных калектываў
  6. Спальванне Мокшы
  7. Кіданне вянкоў у ваду. Варажба.

Ход свята

Падрыхтоўчы момант свята

Народны кірмаш

Перад самым пачаткам свята магчыма арганізаваць беларускі кірмаш па продажу разнастайных беларускіх сувеніраў, народных вырабаў, беларускіх ласункаў і г.д. Усё гэта музычна афармляецца сродкамі народных спеваў па меры магчымасці. Больш просты варыянт музычнага афармлення – выкарыстанне электратэхнічных сродкаў, але з рэпертуарам беларускіх мелодый.

Інфармацыйнае забеспячэнне

Перад самым святам на спецыяльным інфармацыйным шчыце можна даць агульнае уяўленне аб народных беларускіх святах. Пры дапамозе разнастайных малюнкаў, гліняных вырабаў, мастацкіх ілюстрацый і іншых вырабаў народнай творчасці даецца першаснае знаёмства са святам Купалля ў прыватнасці і беларускімі абрадамі наогул. Таксама інфармацыйна афармляецца ход і план святочнага вечара.

Мастацкае афармленне

На беразе возера (можна і на спартыўнай пляцоўцы. Такім чынам лепш вырашаюцца праблемы гульнёвай сінхроннасці) выкладзены з каменняў дзва круга дыяметрам 40 і 20 метраў. У цэнтры – шэст, на якім умацована кола, якое сімвалічна абазначае сонца. Летняя эстрада, пірс упрыгожаны вянкамі палявых кветак, каляровымі гірляндамі з раслін і тканіны. Па меры магчымасці можна зрабіць гульнёвыя атракцыёны: драўляныя арэлі, гродненскі слуп, тураўскую латарэю, перахват, міорскі павук і г.д. На возеры плаваюць лодкі, аформленыя адпаведным вобразам.

Арганізацыйны момант

Папярэдне усе удзельнікі, народная грамада, падзяляюцца на шэсць груп. Кожнай групе ўручаецца вандроўка (ліст з маршрутам пераходу по Лясной сцяжынцы). Потым у назначаны час яны збіраюцца на месцы, дзе усталёўваны шэст з колам-“сонцам”. Удзельнікам прапануецца узяць любы прадмет так ці інакш звязаны з лесам (кавалачак кары, кветка, шышка і г.д.), які будзе сімвалізаваць рэшткі нечага дрэннага і нячыстага. Кожная група насе з сабою выяву Мокшы, увасабленне злых сіл.

Асноўны змест свята

Пачатак. Праход па святочнай прошчы.

Усе удзельнікі збіраюцца на святочнай прошчы. Гучаць матывы беларускай народнай музыкі. Выходзяць вядучыя – Янка і Ганна - свята у беларускіх народных касцюмах.

- Добры вечар, шаноўныя спадары і спадарыні.

- Прывітанне, сябры і сяброўкі.

- Мы вітаем вас у гэты цудоўны летні вечар на нашым свяце.

- Сёння свята, вяселле і гам,

Дык зайграй сонейка, зайграй нам.

- Каб зялёныя лугі шумелі,

Каб скакалі сосны ды елі.

Зайграй сонейка, зайграй нам.

- Сёнешняе свята прысвечана цудоўнаму святу Сонца.

- Сонца – гэта цяпло, гэта свет, гэта шчасце і багацце.

- Сонца – гэта пакой і чысціня.

- Пагэтаму мы прапануем вам спачатку прайсці па святочнай прошчы, пакінуць усе нядобрыя думкі, забыць усе крыўды і нягоды.

- Гэй,грамада! Хутчэй на свята.

(Гучыць мажорная народная музыка, удзельнікі свята праходзяць па святочнай прошчы вакол шэста, які у сваю чаргу знаходзіцца у цэнтры дзвюх кругоў, выкладзеных з каменняў. Праход па унутранай лініі акружнасці пад абрадавыя песні - “Дарожка”, “Святое пятро у поле ходзе” - сімвалізуе сувязь народнай грамады з светлымі сімваламі сонца, з добрым лясным духам і водарам). У цэнтр круга кідаецца сімвалы дрэннага настроя і г. д. Для ліквідацыі арганізацыйнага хаоса лепш за ўсё групам збірацца у розных кропках).

- А зараз мы прапануем вам прайсці праз усе лясныя кропкі.

- Будзьце вельмі пільнымі, бо толькі сёння, толькі у гэту ноч усе злыя лясныя сілы паспрабуюць вам нашкодзіць і сапсаваць святочны настрой.

- Уперад, народ, гэй, усе на свята.

(Пасля праходу па прошчы удзельнікі праходзяць праз лясныя кропкі, зыходзячы напрамкам пераходу, указанай у вандроўцы. Лепей будзе, калі вядучы групы будзе з факелам).

Праход па Лясных кропках

Чыстая брама

- Добры вечар, паважаныя госці. Хай будуць чыстымі у вас і рукі, і думкі, і сэрца. Хай светлае сонейка абароніць вас ад усіх напасцей, хай толькі добрыя і чыстыя людзі сустракаюцца на вашым шляху.

Удзельнікам прапануецца прайсці праз браму, апаласнуць рукі і выцірці іх белым рушніком. Усё гэта неабходна для таго, каб ачысціцца, засцерагчыся ад злых сіл. Магчыма на гэтым этапе арганізаваць пачастункі, выпечку у выглядзе лясных звяроў, птушак і г.д.

“Пляценне вянкоў”

На гэтым адрэзку Лясной сцежцы удзельнікі сустракаюць Купалінку – як самы яркі вобраз беларускіх народных традыцый, - якая, спяваючы купальскія песні, прапаноўвае сплясці вяночкі.

- Прывітанне, сябры. Я – Купалінка, светлы вобраз усяго найлепшага і добрага. Жадаю вам светлага шчасця ў гэты святочны вечар. Хай вас абароніць гэты вянок, сімвал сонца, сплецены з чароўных лясных кветак

Варыянт: вянкі ужо падрыхтовыны і Купалінка разам з ляснымі прыгажунямі даруюць іх удзельнікам свята (адзяваюць на галаву). На заднім фоне – некалькі дзяўчат плятуць вянкі, не удзельнічаючы у гутарцы Купалінкі. Далейшы рух наперад адбываецца па спецыяльнай адзначанай на зямлі сцежцы, да якой нібыта не могуць падыйсці чорныя сілы.

“Гэй, грамада!” (народная беларуская гульня)

На гэтым этапе грамадзе прапануецца пазнаёміцца з беларускімі гульнямі.

- Добры дзень, паважаныя сябры! А ці не згуляць нам у цудоўную гульню? Я так і ведала, што вы згодны. (Прапануецца народная беларуская гульня “Клубок”)

“Клубок”

Дзеці стаяць у крузе і гавораць нараспеу: "Холадна стала, трэба ніткі матаць". Назнача-нае дзіця падыходзіць па чарзе да кожнага, кланяецца і запрашае

ісці за сабой, а таксама паўтарыць фразу “Добры дзень” Так працягваецца да таго часу, пакуль усе не стануць адзін за адным, узяушыся за рукі. Першы у радзе пачынае ру-хацца па спіралі і вядзе за сабой астатніх.Так утвараецца вялікі клубок. Пасля гэтага першы у радзе

гаворыць:

— Холадна стала. Вось і гатовы наш клубок. Трэба цёплы шаль вязць.

У гэты час клубок паступова размотваецца у доўгі ланцужок, і тады вядучы гавораць:

- Які доўгі і цёплы шаль атрымаўся!

“Купалінка” (народны беларускі выгляд)

- Добры-добры дзень. Як цудоўна бачыць вас усіх бадзёрых і шчаслівых. Якія вы усе прыгожыя! А яхачу расказаць вам пра свой нарад.

(Далей удзельнікі свята знаёмяцца з беларускім народным адзеннем і беларускім арнаментам).

“Чорныя сілы ночы

Важна, каб удзельнікі свята палучылі мінімальную інфарамацыю аб купальскай ночы, асабліва аб махлярствах злых сіл.

Пераход да наступнай кропкі суправаджаецца дзеяннем лясной нечысці. Хараводныя скокі цёмных сіл вакол старого дрэва, немудрагелістае абліванне вадой, птушыныя і звярыныя перапевы і перагалосы і г.д.

(сустрэча з лясной кікімарай, якая у выразнай форме апавядае пра дзеянне чорных сіл)

- Гэй, добры вечар хлопцы і дзяўчаты, мабыць, самыя смелыя, раз адважыліся на гэты шлях. У гэту і толькі у гэту ноч у людзей ёсць магчымасць стаць магутнымі і непераможнымі, разумець мову дрэў і птушак. Але ж для гэтага патрэбна знайсці цудоўную папараць-кветку, якая зацвітае на імгненне адзін раз у год. Але ж мы ніколі гэтага не дапусцім. Ну, ці не спужаліся мяне, ці не перадумалі рухацца далей?

(Удзельнікі свята праходзяць паміж дзвюма ямамі, адкуль лезуць чорныя сілы лесу. Света- і піратэхнічныя эфекты дапаўняюць і паглыбляюць уражанне).

“Сустрэча з вадзяніцамі”

Сустрэчы з нячыстай сілай працягваюцца на наступнай кропцы. Удзельнікі свята выходзяць на бераг возера, дзе іх чакаюць вадзяніцы (русалкі).

(на беразе возера некалькі русалак харэаграфічна заманьваюць святочную грамаду да сябе. Вядучы апавядае)

- У канцы чэрвеня, пачатку ліпеня з вады выходзяць вадзяніцы і заманьваюць выпадкова ходзячых хлапцоў. Хто спакусіўся, таго пачынаюць непрыемна казытаць. Засцярогай лічыцца сцяблінкі палыні (у нашым выпадку – любая сцяблінка). Пагэтаму, будзьце вельмі уважлівымі.

(Некалькі русалак знаходзіцца у вадзе на спецыяльным вадзяным матрацы сярод азёрнай расліннасці. Дзеянне завяршаецца абліваннем вадою).

“Лясное вогнішча”

Наступным прыпынкам на купальскай сцяжынцы з’яўляецца невялічкае лясное вогнішча. Дзеянне пачынаецца карагодам лясных прыгажунь:

- Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

- Выйшлі дзеўкі на луг, ой ды сталі ў круг.

- Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

- Выйшлі хлопцы на луг, ой ды сталі усе у круг.

(падключаюцца хлопцы)

- Ой, рана, рана, ой рана на Йвана,

- Распалілі касцёр ды гулялі да зор.

Пасля гэтага удзельнікам прапануецца перапрыгнуць праз вогнішча. Пераскокваць патрэбна спачатку паасобку, а потым парамі.

“Папараць-кветка”

Далейшае падарожжа па лясным сцяжынкам прыводзіць да сустрэчы з Лясным дзядком.

(Вядучы апавядае)

Па народным паданні, гэты дзядок ходзіць па нетрах і збірае у кошык папараць-кветкі. Пагэтаму наш дзядок таксама з кошыкам. Глядзіце, ён зіхаціць святлом. Трэба нам неяк пашанаваць Дзядка.

(Перад дзядком сцелецца белы абрус і кладзецца пачастунак. І толькі пасля гэтага дзядок дорыць кожнаму папараць-кветку (зроблена пры дапамозе тэхналагічных прыёмаў фітадызайна). Вядучы апавядае:

- Кветку патрэбна хуценька схаваць як мага далей, каб лясная нечысць не ўбачыла і не загубіла. Па легендзе, схаваць яе можна толькі пад скуру рукі, але ж мы не будзем гэтага рабіць, будзем спадзявацца, што злая сіла абміне нас стараной.

( Можна арганізаваць абмен кветкамі з пажаданнямі светлых сонечных дней кожнаму).

“Беларускі ручаёк” (беларуская народная песня)

( Грамаду сустракае дзяўчына у беларускім адзенні)

- Ой, які цудоўны у вас настрой. Мабыць ад таго, што вы усе вельмі любіце спяваць песні. Прапаную вам праспяваць і са мною цудоўную беларускую песню.

(Спяваецца песня “Купалінка”, арганізуецца “Ручаёк”).

Вячэра-барбекю

( Пасля праходжання ўсіх Лясных кропак, удзельнікі свята збіраюцца на беразе возера. Выхад вядучых. Гучыць вясёлая беларуская музыка – “Купальскі вечарок”, група “Палац”. Выконваецца харэаграфічная пастаноўка з рушнікамі.).

- Мы зноўку рады бачыць вас!

- І мы вітаем усіх нашых гасцей на гасцінай беларускай зямлі.

- Хлеб ды соль вам, дарагія госці, шчасця і дабрабыту.

(уручэнне каравая афіцыйным гасцям: вялікі каравай – прадстаўнікам Міністэрства, маленькі – усім гасцям).

- Слова прадстаўляецца намесніку Міністра адукацыі Кавалёвай Таццяне Мікалаеўне.

- А зараз прыйшла пара сесці за стол.

- Запрашаем госці адведаць нашы цудоўныя стравы, бо якое свята на галодны жывот.

(госці запрашаюцца адведаць стравы)

Выхад вядучых.

- Цудоўны вечар, цудоўныя стравы.

- Але ж штосьці усе засмучалі.

- Дык давайце пагуляем, дык давайце паспяваем!!

(беларуская гульня “Юрачка”, танцы-карагоды)

Выхад вядучых.

- Мы зноўку рады вітаць вас!

- Бачым, што вы не спужаліся чорных сіл, а нядобрыя сілы спужаліся вас.

- Але ж ходзяць кругам злыя сілы, хочуць спаганіць наша свята.

- Дык давайце перашкодзім,

Злыдням, ведзьмам і чартам,

- Ходзім, людзьма, пойдзім, ходзім

Аддадзім ўсё зло кастрам.

(Два хлапчукі запальваюць вогнішча. У гэты час гучыць песня “Ляцела дзераўцо”. Водзяцца карагоды. Пасля гучыць дуда і вядучыя запрашаюць усіх жадаючых на летнюю эстраду.)

Выхад вядучых.

- Дарагія госці, запрашаем вас усіх на бераг возера.

Свята на возеры

Гучыць песня Купала. У гэты час на лодцы падплывае Купаліш і Купалінка. Грае дуда.)

Выхад на летнюю эстраду купаліша і Купалінкі.

• Добры дзень, дарагія госці.

• Мы рады вітаць вас на гасцінай беларускай зямлі.

• Зусім нядаўна у нас прайшло цудоўнае свята сонца, Купалле і праменьчыкі гэтага свята дасягнулі сёняшняга дня.

• Таму мы і рашылі завітаць да вас у госці.

У гэты час пачынаецца абрад Выбрання Купалінкі. Дзяўчаты апранаюць Купалінку, адзяваюць вяночкі на рукі, на галаву. З двух бакоў падходзяць дзяўчаты і нясуць вяночкі, складваюць іх каля Купалінкі.

Карагод-песня “Купала, Купала, дзе ноч начавала?”.

Купалінка апранае вянкі дзяўчатам. Купаліш каменціруе:

• Вяночкі – гэта не толькі сімвал сонейка. Але ж і пажаданне шчасця, дабрабыту, дастатку, лепшай долі, а галоўнае – знайсці свайго самага лепшага сябра на ўсй жыццё.

(У гэты час удзельнікі фальклорных гуртоў вёсак Сарачы, Камуна, Забалаць і горада Любані адзяваюць вяночкі усім гасцям.

Грае дуда. Выхад Купаліша і Купалінкі.

• Шаноўныя госці. Паглядзіце, чым багата зямля беларуская.

• Вясёлыя песні, жвавая музыка, заліхвацкія танцы і вострыя слоўцы.

Выконваюцца карагодныя ды танцавальныя песні.

Гучыць дуда.

Спальванне Мокшы

Гучыць дуда.

Выхад Купалінкі і Кулпліша.:

• Ах якія цудоўныя калектывы выступалі сёння

• Але ж мы не забываем і пра свята.

• А таксама пра тых, хто гэта свята можа нам сапсаваць.

(Паяўляюцца дзеці, якія нясуць вобраз ведзьмы Мокшы (Марэны).

• Вось яна, павадырка ведзьмакоў і русалак – Марэна, увасабленне зла, хвароб, няшчасцяў. Разам з ёй спалім усё благое і нячычтае. Цягніце ўсё старое і нягоднае, кідайце у вогнішча, каб ачысціць сябе і свой род.

Гучыць песня пра ведзьму.

(Пасля гэтых слоў некалькі прадстаўнікоў кожнай групы падходзяць да вогнішча і кідаюць у яго антрапаморфныя выявы цёмных сіл: Марэны і Мокшы, якія сімвалізуюць зло, хваробы, нягоднасць, няшчасці мінулага года і г.д. Вядучыя запрашаюць да возера, дзе у гэты час падплывае плыт – з левай стараны пірса, - на яім усталёвна асноўная фігура злой нячычтай сілы. Купаліш падпальвае Мокшу і сядае у лодку, а плыт накіроўваецца у далеч возера).

Кіданне вянкоў у ваду. Варажба.

Выхад вядучых Ганны і Янкі.

• Сёння вельмі цудоўны і чароўны вечар. Толькі у гэты вечар дрэвы размаўляюць між сабой і многа чаго цікавага можна даведацца у гэты вечар.

• Ой, Янка, а ці не пара нам і паваражыць, будучыню нашу выведаць.

• Даўно-даўно пара, Ганна. Кідаем свае вяночкі у ваду.

(гучыць лірычная беларуская музыка).

• Каля вянок на месцы, дык у сваёй старане замуж выйдзеш. Калі паплыў у старану – то з той стараны будзе жаніх. Пры гэтым назіраць можна альбо не маргаючы, альбо прыжмурыўшы вочы.

• З чыім вянок сышоўся, з тым і жыццё пражывеш.

• Кідайце на сужанага, дзяўчаты.

• Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак!

(Купаліш з лодкі кідае у ваду вяночак. Пасля з лодкі кідаюць у вады вяночкі з свечкамі. Жадаючыя паваражыць падходзяць да вады і кідаюць свае вянкі.

Гучыць песня “Іван Іванове”.

Запрашэнне на дыскатэку.

Дыскатэка

Оставьте комментарий!

grin LOL cheese smile wink smirk rolleyes confused surprised big surprise tongue laugh tongue rolleye tongue wink raspberry blank stare long face ohh grrr gulp oh oh downer red face sick shut eye hmmm mad angry zipper kiss shock cool smile cool smirk cool grin cool hmm cool mad cool cheese vampire snake excaim question

Используйте нормальные имена

(обязательно)